Ніва № 27 (2616), 2 ліпеня 2006 г.

Закалот вакол кніжкі

Аляксей МАРОЗ

У непрыемнай атмасферы распачалася 21 чэрвеня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы запланаваная прэзентацыя кніжкі „Забытых таямніцаў чар” — зборніка легендаў, паданняў і аповесцей сабраных у наваколлі Белавежскай пушчы. У музейнай зале сабраліся моладзь, настаўнікі і астатнія ўдзельнікі аднайменнага з кніжкай праекта, у ходзе якога запісваліся аповеды ад жыхароў прыпушчанскіх мясцовасцей. Калі музейны бібліятэкар Наталля Герасімюк выступіла з уступным словам і заявіла: „На жаль, вы не зможаце сёння атрымаць кніжкі”, сярод сабраных падняўся гоман і выказвалася незадавальненне. Наталля Герасімюк паспрабавала расказаць сабраным пра цяжкую і марудную працу ўдзельнікаў праекта, плёнам якой стала новае выданне.

Яшчэ зранку, у дзень сустрэчы, дырэктар Ян Карпюк сказаў мне, што музей не прадбачвае прэзентацыі кніжкі і што будзе яна раздавацца пазней. Наталля Герасімюк паінфармавала, што забаронена ёй карыстацца музейнай апаратурай для дэманстрацыі здымкаў з рэалізацыі праекта і заявіла, што дырэктар Карпюк нанёс папраўкі ў выданне і толькі ад яго будзе залежыць ці ў час спаткання будуць раздавацца сабраным кніжкі без ягоных паправак.

— Яшчэ недакончана працэдура выдачы кніжак. Калі яны будуць уведзены на ўлік музея, будуць раздавацца, — тлумачыў прысутны на спатканні дырэктар музея Ян Карпюк і дабавіў, што плануе выпісаць ганаровыя граматы ўдзельнікам праекта.

Наталля Герасімюк паінфармавала, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF