Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

На ссылцы ў Якуцкай АССР

Уладзімір СІДАРУК

Сярод шырокай прасторы пашы, пад лесам за Вулькаю-Тэрахоўскаю, стаіць невялічкая хатка. Жыве ў ёй Васіль Верамчук. Яму 83 гады. Цікавы гэта дзядуля. Гадамі па чужыне блукаўся, шмат чаго бачыў ды многае выпрабаваў на ўласнай скуры. Не пераносіць ён адзіноцтва, часта на цягніку ў Гайнаўку ці Бельск падарожнічае. У святочныя дні любіць пасядзець у кампаніі, аб мужыцкай долі паразважаць. Вось што расказаў ён у час сустрэчы, калі я гасцяваў у ягонай хаце.

— У бацькі Навума было васемнаццаць гектараў поля. У дваццатых гадах падаўся ён у Амерыку лепшай долі шукаць. Не знайшоўшы працы, завербаваўся ў армію. Пасля гадовай службы вярнуўся дамоў, стаў працаваць на гаспадарцы. Ягоны бацька, а мой дзядуля значыцца, бондарствам займаўся. Разам з іншымі аднавяскоўцамі бондарку ў Кляшчэлях на рынку прадаваў. Як я стаў падросткам, дык бацьку ў гаспадарцы памагаў. Апрача мяне ў сям’і быў яшчэ малодшы брат Коля, ён быў інвалідам і патрабаваў бацькоўскай апекі. Так мы жылі да нямецкай акупацыі.

На работы ў Нямеччыну забіралі паводле года нараджэння. Мяне прызвалі летам 1943 года. Зборны пункт быў у Бельску-Падляшскім. Адтуль накіравалі ў ваколіцу Моранга. Працаваў я на гаспадарцы Германа Германа ў мясцовасці Жабі Рог. Нядоўга я там прабываў. На прыканцы года перавялі ў Інстэрбург на капанне акопаў. Сустрэў я там савецкага палоннага, які раней працаваў у чаромхаўскім дэпо. Яго жонка з Мядзвежыкаў выходзіла. У лагеры яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF