Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

Два навугольнікі

Іду сабе правым бокам вуліцы адной нашай вёскі. Ззаду за мной за- трымаўся міні-грузавік, да якога амаль подбегам пацягнулася некалькі мужчын з розных бакоў. Я накіраваўся на левы бок вуліцы і ў той час адзін са спяшаючых азірнуўся ў мой бок з засцярогай:

— У маю хату не заходзьце, пакуль я не вярнуся!

А я і не думаў да яго заходзіць, толькі акурат насупраць тае хаты перасякаў вуліцу. Але пачутая засцярога заставіла мяне глянуць на тую хату з цікавасці. І на гэтай хаце сапраўды зацікавілі мяне яркія навугольнікі амаль ювелірнай тонкасці выканання; рашыў я ўсё ж такі зайсці туды пазней, калі вернецца гаспадар і страціць сілу ягоная засцярога.

Калі я прайшоў некалькі дзесяткаў метраў, аўтамабіль, які я згадаў, апярэдзіў мяне; заўважыў я, што ён развозіць хлеб. Машына затрубіла і да яе подбегам накіраваліся цяпер адны толькі жанчыны, быццам куры да пеўня, які па-свойму кліча іх на выграблены ласунак — такі курыны хлеб. Паказалася мне, што ў вёсцы своеасаблівы полавы апартэід, дзе адно месца прызначана мужчынам, а іншае — жанчынам.

Вярнуўшыся да памечанай хаты, я бліжэй прыглянуўся згаданым навугольнікам і заўважыў тое, чаго раней не прыкмеціў: два навугольнікі, што красаваліся з боку вуліцы, былі аднолькавага кшталту, але рознай размалёўкі — у адным вугле разныя арнаменты былі белыя на чырвоных акантовачных дошках, на другім вугле арнаменты былі чырвоныя на белых дошках; падазрануў я нават, што такія дзяржаўныя колеры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF