Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

Люблю і шаную працу

Размова з Міраславам РАМАНЮКОМ — кіраўніком Гайнаўскага аддзялення Касы грамадскага сельскагаспадарчага страхавання, радным Гайнаўскага павета, выбраным ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта.

Праца ў сельскай гаспадарцы цяжкая і таму ў мінулым многа чалавек па прычыне хвароб пераходзіла на ранейшую пенсію. Ці зараз гэты працэс таксама заўважальны?

— Дэмаграфічная структура вёскі мяняецца. Зараз асноўная колькасць жыхароў сёл ужо на пенсіях. Некаторыя гаспадары пакарысталіся нагодай і перайшлі на структурную пенсію і таму цяпер менш чалавек па прычыне хвароб пераходзіць на ранейшую пенсію.

Калі зараз на вёсках многа пенсіянераў, у Вас хіба таксама паменшала колькасць зарэгістраваных асоб занятых у сельскай гаспадарцы і аплачваючых страховачную складчыну.

— Колькасць застрахаваных у нашай касе і аплачваючых складчыну не меншае. Зараз цяжка з працай у гарадах і таму вясковыя выхадцы вяртаюцца на гаспадаркі і страхуюцца ў нас.

Зараз цяжкія фінансавыя ўмовы жыцця на вёсках. Ці многа чалавек спынілі плаціць складчыну і на якую Вашу прапанову могуць яны разлічваць?

— Ёсць людзі, якія з за фінансавых цяжкасцей не аплачваюць складчыну рэгулярна або спынілі яе аплату. Такія людзі могуць звяртацца да нас за дапамогай. Калі згодзяцца яны пагасіць задоўжанасць у ратах, могуць разлічваць на спыненне налічвання працэнтаў.

У мінулым Вы ладзілі конкурсы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF