Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

Адчакаць у трывалым супраціве

Раіна СТЭФАНЧУК

„Медаль Талерантнасці”, устаноўлены Фондам імя Людвіка Заменгофа, стваральніка мовы эсперанта, атрымаў у Беластоку пра-фесар Уладыслаў Барташэўскі. Гэты змагар за міжнародны і міжнацыянальны дыялог і ўшанаванне іншасці і шматкультурнасці з’яўляецца другім лаўрэатам гэтай узнагароды. Сем гадоў таму прысвоена яна была Яну Паўлу ІІ.

84-гадовы Уладыслаў Барташэўскі ў дзевяностыя гады і коратка на пачатку двухтысячных быў міністрам замежных спраў, а раней паслом Польшчы ў Аўстрыі. У час ІІ сусветнай вайны быў вязнем канцлагера Аўшвіц і ствараў з іншымі Раду дапамогі яўрэям „Жэгота”. Пасля вайны быў выкладчыкам гісторыі, таксама і ў нямецкіх універсітэтах. Быў публіцыстам, м.інш. у „Tygodniku Powszechnym”. „Медаль Талерантнасці” ўручаны быў яму ў Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі. Рэктар вучэльні праф. Барбара Кудрыцкая адзначыла:

— Уладыслаў Барташэўскі з’яўляецца зоркай на фоне сумнага неба, дзе не хапае аўтарытэтаў.

Спасылаючыся на ягоныя словы, прывяла думку прафесара:

— Праўда не ляжыць пасярэдзіне, а там, дзе яна ёсць.

Прэзідэнт Беластока Рышард Тур назваў яго сведкам эпохі, пазначанай неталерантнасцю і варожасцю, які стаў узорам праведнасці, сімвалам паяднання.

Праф. Ганна Канопка, у абгрунтаванні прысваення медаля, сцвердзіла:

— Найлепшая форма пашырання талерантнасці — цярпліва і паслядоўна даваць прыклад сваім стаўленнем і дзеяннем.

Сам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF