Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

Манеўры

Віктар САЗОНАЎ

Такога яшчэ не было. Самыя вялікія, з моманту развалу Савецкага Саюза, вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, пачаліся. Зразумела, што з удзелам расійскіх ваенных. І не толькі ваенных, але і палітыкаў самага высокага рангу. З 17 па 25 чэрвеня танкі, самалёты ды іншая ваенная тэхніка і, вядома ж, людзі будуць ездзіць, лётаць, страляць і дакладваць пра вайсковыя поспехі ў галіне знішчэння нейкага ворага і паспяховай аховы межаў саюзнай Беларуска-Расійскай дзяржавы. Найбольш уражвае той факт, што такой дзяржавы быццам юрыдычна і няма, аднак ваяваць за яе ўсё адно як бы трэба. Разабрацца ў гэтым амаль немажліва для чалавека недасведчанага ў сучаснай і, абавязкова, у мінулай палітыцы Расіі. Хаця, калі глянуць глыбей, то што сённяшняя, што ўчарашняя палітыка Расіі практычна не памянялася за апошнія трыста гадоў. Асабліва ў дачыненні да бліжэйшых суседзяў.

Саюзная бяспека 2006”, або „Шчыт Саюза 2006”, так найчасцей гучаць назвы гэтага вайсковага спектакля, па словах вайсковых чыноў носіць выключна абарончы характар. Але папраўдзе палітычны аспект хіба не менш важны. Ад самага пачатку відавочнай становіцца расстаноўка менавіта такіх акцэнтаў. Цяперашнія вайсковыя вучэнні збіраюцца наведаць кіраўнікі краін, якія ўваходзяць у сістэму калектыўнай бяспекі Саюза Незалежных Дзяржаў, яшчэ аднаго незразумелага ці то палітычнага, ці то вайсковага ўтварэння (незразумелага, зноў жа, для недасведчаных у расійскай палітыцы людзей). (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF