Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

Час нам адпачыць

Яўген ВАПА

Усе ў нас наракаюць. Адны на палітыкаў, другія на надвор’е, трэція на сямейнікаў ці працу. Рэспубліка незадаволеных. Мабыць, усё з за доўгай зімы, якая плаўна перайшла ў халодную вясну. Пахаладзелі таксама, здаецца, адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі. Тыя апошнія сваёй жаночай інтуіцыяй адчулі, што на працягу чэрвеня і ліпеня пагарджаны феміністкамі мужчынскі род на два месяцы бярэ абсалютны рэванш ва ўзаемаадносінах. Усё вяртаецца на месца. Ваяры ізноў становяцца ваярамі і адваёўваюць права не толькі на валоданне тэлевізійным пультам, але таксама права на падпарадкаванне сямейнага жыцця рытму футбольных змаганняў на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне. За гэты час першабытныя мужчынскія інстынкты праяўляюць сваю натуральную стыхійнасць павышанай колькасцю набытых бутэлек піва і затрачанага быццам у час сексуальнага экстазу вектара падпарадкавання часу і прасторы. Свабода, перамога, свята. Лепш не ставаць тады сямейнікам на лініі кантакту вачэй гаспадара пульта і ягонага каханага тэлевізара.

Я сам пад канец мінулага года не жадаў рамантаваць стары апарат і аб’явіў ласкава сям’і, што пагаджаюся купіць новы сіні тэлеэкран на раты. Ужо тады чакаліся мною цудоўныя хвіліны з сусветным футболам. Доўга ў маёй галаве калацілася думка, каб на час чэмпіянату з’ехаць у Нямеччыну і даць адпачыць і сям’і, і працы. На жаль, не ўдалося выйграць мне ў камп’ютэрнай жараб’ёўцы білеты хаця б на адзін матч на стадыёне. А глядзець (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF