Ніва № 26 (2615), 25 чэрвеня 2006 г.

Уладзя Петрук — наш мастак

Міра ЛУКША

Лозунг выставы Stare jest piękne як быццам зросся з асобай Уладзіслава Петрука, мастака, які ўжо 25 гадоў ходзіць следам старога і прыгожага, якое прападае на нашых вачах, — сказаў у беластоцкай Ратушы дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі, куратар выставы, прысвечанай 25-годдзю творчай працы вядомага не толькі на Беласточчыне графіка і ілюстратара кніг родам з пад драгічынскіх Наройкаў. Такі быў загаловак выдадзенага 14 гадоў таму альбома з помнікамі архітэктуры. А кар’еру Уладзіслаў Петрук пачаў якраз не ад абранага пасля творчага напрамку шляху, а ад прыкладной графікі і кніжнага эдытарства — ад ілюстрацый, а таксама і выдавецкай працы. На юбілейнай выстаўцы, якая сабрала цвет культуры — ад мастакоў да найвышэйшых у ваяводстве чыноў — а не ўсе юбілейныя выстаўкі так шматлікую збіраюць знаць, асабліва калі юбіляр — сціплы, працавіты, нефарсісты чалавек мастацтва, тутэйшы хлопец, якога ўбачыш на царкоўным хоры, сустрэчы сяброў Праваслаўнага Брацтва Кірылы і Мяфодзія ці на выбарчым спіску Беларускага выбарчага камітэта. І хоць Петрук сялянскі сын, бывалы ён у свеце — вучыўся ў Нямеччыне, туляўся па амерыканскіх вуліцах, там таксама заносячы ў свае блакноты запісы старога ды прыгожага. Паказвалі ягоныя працы на шматлікіх выстаўках у краіне і за мяжой.

— Ягоная ідэя фікс — занатоўванне помнікаў архітэктуры, і за гэта яго любім і цэнім, — дадаў дырэктар Ляхоўскі. — І вельмі ў ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF