Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Каб крытыкаваць, то трэба ведаць

Мікалай КАПЧУК

Трымаю „Ніву” н р 5 ад 29.01.06 г., у якой змешчана многа вестак прысвечаных польскаму паўстанню 1863 года і беларуска-расійскім адносінам. Звяртаю ўвагу на артыкул Мікалая Панфілюка „На скрыжаванні” і каментар „Наш жэўжык” газетнага рэдактара. Я чытаю ўсе артыкулы М. Панфілюка і знаю, што ён часта робіць недарэчнасці, але тым разам напісаў лагічную праўду, а крытык-„жэўжык” бухнуў стапаверхнасную недарэчнасць. Ён напісаў, што „з рускай літаратурай можа зраўняцца літаратура жыдоўская (якой крытык не знае), таму што Аляксандр Пушкін быў яўрэем (такога адкрыцця нават гітлераўцы не зрабілі), а сведчыць тое, што ён ведаў французскую і лацінскую мовы (веданне якіх напэўна не зрабіла А. Пушкіна дурным, а мовы гэтыя зналі тады амаль усе памешчыкі, адукаваныя людзі і афіцэры Расіі), а таксама насіў пэйсы”. Цяпер ва ўсім свеце забаронена ацаняць людзей па іх пэйсах, бародах. Важныя ў іх чалавечнасць, веды і талент. А. Пушкін не скрываў таго, што яго продак быў неграм, які быў на службе ў цара Пятра I Вялікага. Па ім Аляксандр меў кучаравыя чорныя валасы, што не пашкодзіла яму быць геніяльным рускім паэтам, вядомым ва ўсім культурным свеце. Я маю кніжку прозы А. Пушкіна, перакладзеную на нямецкую мову яшчэ пры панаванні кайзераў.

Калі ў 1945 г. немцы ўцякалі перад фронтам і ў сваіх дамах пакідалі піяніна з кучамі нот, я пацікавіўся які рэпертуар немцы ігралі. Аказалася, што ігралі яны творы нямецкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF