Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Пачаткі вайны на Беласточчыне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Другая сусветная вайна пракацілася праз нашы землі, праз біяграфіі жыхароў Беласточчыны. І хаця тая вайна пакінула след у людскіх успамінах і ў дакументах, усё яшчэ астаецца полем даследавання, дзе ранейшыя сінтэзы дапаўняюцца чарговымі. Справе сінтэзу ваенных падзей таго часу на нашай тэрыторыі прысвяціў свае зацікаўленні спадар Ян Нікалаюк, ураджэнец Райска, афіцэр Памежнай стражы.

Я спаткаўся са спадаром Нікалаюком каб распытаць яго пра вынікі ягонай працы накіраванай на сінтэз мясцовых баявых дзеянняў. Такія доследы вельмі складаныя, беручы пад увагу адсутнасць дакументаў, асабліва ніжэйшага рангу, больш дэталёвых. Напрыклад, ход ваенных падзей верасня 1939 года асвятляюць, пакуль, толькі некаторыя захаваныя польскія загады і ўспаміны вядомага нямецкага генерала Гудэрыяна, які камандаваў нямецкім ударам з Усходняй Прусіі ў напрамку Брэста.

У 1939 годзе на Беласточчыне многіх баёў не было. Тут большая бітва адбылася ў раёне Замбрава і Меня, дзе 10 верасня немцы разбілі 18-ю польскую пяхотную дывізію са складу Самастойнай аператыўнай групы „Нарва”. Іншым часцям ад гэтай групы ўдалося пера правіцца праз Нарву між Суражам і Страбляй ды, мінаючы Брэст, які перад імі заняў Гудэрыян, трапіць да войск генерала Клеберга.

У нас немцы дайшлі да лініі Дубічы-Царкоўныя — Махнатае, да Гайнаўкі не даходзячы. У самой Гайнаўцы — не ў лесе ад Белавежы! — былі склады тылавога забеспячэння, якія пазней (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF