Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Вяртаўся з франтоў

Успаміны Аляксандра МІКШЫ з Пілік, народжанага ў 1916 годзе.

У 1939 годзе немцы пад Бельск дайшлі, але зараз адступілі. Гаварылі, што непадалёк генерал Гудэрыян прымаў парад сваіх войск.

Мяне тады тут не было, бо ў лістападзе 1937 года я быў прызваны ў войска, а ў верасні 1939 года меў вярнуцца. Служыў я ў 27 палку уланаў імя караля Стэфана Баторыя. Мой полк стаяў у Нясвіжы і быў у складзе Навагрудскай брыгады кавалерыі; іншыя два палкі брыгады стаялі ў Навагрудку і Баранавічах. Недалёка Нясвіжа была дзяржаўная мяжа і людзі гаварылі, што тут польскі, а там бальшавіцкі лес. У нашай часці было больш хлопцаў з нашых старон, але адносна мала, бо на службу непадалёк савецкай граніцы беларусаў амаль не бралі. Перад маім прызывам да нас дахаты тройчы прыязджалі паліцыянты і расследавалі, ці я часам не прыхільнік камунізму, каб там не ўцёк да саветаў.

Служыў я ў швадроне станковых кулямётаў. Стаялі мы ў казармах, у якіх у царскі час была артылерыя. Наш швадрон налічваў каля ста салдатаў і меў на ўзбраенні восем станковых кулямётаў: чатыры дулам узад перамяшчалі на конных тачанках з жалезнымі коламі, а чатыры вазілі на ўюках, у спецыяльных сумках — з аднаго боку каня вешалі кулямёт, а з другога ножкі да яго; ва ўюках на другім кані вазілі амуніцыю. Кожны ўлан меў сабе каня, але апекаваўся двума; другі быў для штабных службоўцаў, у тым ліку афіцэраў. Кожны салдат-кавалерыст меў на асабістым узбраенні шаблю і невялікі карабін kbk (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF