Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Мацнее студзіводскі фестываль

Тэкст Аляксея МАРОЗА

ІІІ Міжнародны фестываль веснавога фальклору „Там по маёвуй росі”, які з 29 мая па 4 чэрвеня праходзіў у Музеі малой айчыны ў Студзіводах, паказаў новыя якасці народнай творчасці. Першы раз выступіў калектыў з Усходняга Падляшша, а менавіта з Камянецкай зямлі. Жанчыны з вёсак Лісоўчыцы і Вайская, якім даезд на мерапрыемства разам з перасячэннем мяжы занялі толькі некалькі гадзін, паказалі традыцыйны спеў, народныя танцы і вясельную абраднасць, якія папоўнілі вельмі багатую прэзентацыю мясцовага фальклору Бельшчыны і Гайнаўшчыны. Своеасабліва гучалі народныя песні ў выкананні моладзі і беларускія творы ў інтэрпрэтацыі дашкольнікаў, якія цёпла ўспрымала публіка.

— Веснавыя песні гэта аснова фальклору, але мы выходзім шырэй і кожны год адкрываем новае ў народнай творчасці. Усе нашы фестывалі адметныя і непаўторныя. У гэтым годзе мы звярнулі ўвагу на народныя танцы і больш, чым у мінулых гадах, месца адвялі традыцыйнай інструментальнай музыцы, — заяўляе Дарафей Фіёнік, ініцыятар і галоўны арганізатар мерапрыемства, якое з кожным годам здабывае новых прыхільнікаў і гледачоў. У гэтым годзе з песняй на сваёй нацыянальнай мове выступіў негр з Буркіна-Фасо — краіны ў Заходняй Афрыцы, які выпадкова трапіў на студзіводскі фестываль.

Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця фестывалю на музейным панадворку ў Студзіводах стварыўся непаўторны клімат. У час варштатаў, якія з 29 мая вялі Сяргей Аленкін з Рыгі, Вольга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF