Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Захаваць тоеснасць

Аляксей МАРОЗ

Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім імя Яраслава Кастыцэвіча апошнім часам дабіліся шматлікіх поспехаў у разнародных конкурсах і спаборніцтвах. Пра бельскую „тройку” сталі таксама гаварыць пасля перамогі белгімназістаў (І месца) у фінале агульнапольскага конкурсу „Зацікаўленні ў рэгіёне” VІІ эдыцыі Школьнай турыстычнай біржы, якая праходзіла 20 мая ў Шчэціне. Важна, што бельскія белгімназісты дабіліся поспехаў, паказваючы багатую традыцыю і гісторыю продкаў. Мае суразмоўцы перакананыя, што яны не перамаглі б, калі б жылі ў аднародным польскім асяроддзі. Бельская моладзь верыць, што іх козыр і сіла заключаюцца ў культурнай адметнасці і разнароднасці, якія вылучалі іх з польскага маналіту.

— Многія выхадцы з нашых вёсак, якія апынуліся ў гарадах, адарваныя ўжо ад каранёў. Мы захапляемся сучаснай тэхнікай і камп’ютэрамі, а забываем аб сваёй культуры і традыцыях. Часта ірвемся да амерыканскай культуры, захапляемся японскім, а забываем аб сваім родным, якое не горшае за баварскае ці тырольскае. Наш хлеб з хатняй печкі ці бульбяная кішка не горшыя за гамбургеры і радуе мяне, што гэта пачала заўважаць наша моладзь. Яшчэ прыйдзе час, што маладыя людзі стануць належным чынам ацэньваць лён, воўну і будуць захапляцца мясцовай прыродай, — з роздумаў пачынае размову дырэктар „тройкі” Васіль Ляшчынскі.

Вучні, якія ездзілі ў Шчэцін і дабіліся перамогі ў маштабе краіны, з вялікай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF