Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Крушыняны мяняюць сваё мінулае

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Крушынянах аўтобус пакідае некалькі асоб, што вярнуліся з пакупкамі з Крынак. Падчэпліваюся да пажылае жанчыны з напалову напоўненай пакупкамі торбай, распытваю пра тамашнюю мячэць. А яна нічога не хоча сказаць, гаворыць, што нічога не ведае. Спачатку адказвае мне па-беларуску, але неўзабаве пераходзіць на важнейшую дзяржаўную мову, на мову, за якой уяўляе аўтарытэт, сілу, ці нават свайго роду пагрозлівасць. Пачынаю пшэкаць і я, але жанчына штораз шчыльней адгароджваецца ад мяне універсальнай бранёй няведання. Дапамогу мне аказваюць дзве маладзічкі, што ідуць непадалёк, інфармуючы, дзе жыве апякун займальнага мне храма. Здарылася гэта ў той момант, калі мы праходзілі насупраць мячэці, яны заўважылі, што яе дзверы раскрыты, і паведамілі, што той апякун павінен быць каля храма.

І сапраўды, калі я падышоў да мячэці, з яе выйшаў даволі малады чалавек. На той час да храма пад’ехала на веласіпедах пара нямецкамоўных турыстаў. Апякун, Джэміль Гэмбіцкі, успеў сказаць мне некалькі слоў, а затым усе мы разбуліся і ўвайшлі ў сярэдзіну. Чужаземцам крушынянскі гід прабаваў расказваць па-англійску, але ягоны лексічны запас гэтай мовы быў даволі сціплы.

Паколькі я загадзя паведаміў спадара Гэмбіцкага, што буду цікавіцца зацікаўленнем мячэццю ў турыстаў, ён спытаў мяне, дзе яму пра гэта расказваць: у сярэдзіне храма ці навонкі. Мяне гэта здзівіла, бо сам лічу, што сакрум трэба зберагаць і аддзяляць ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF