Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Наша піраміда

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

22 чэрвеня прыходзіць 65-я гадавіна разліву другой сусветнай вайны па ўсходзе Еўропы. Гэтай даце не адводзіцца столькі ўвагі, колькі дзевятаму дню мая — гадавіне, калі гэтая вайна ў Еўропе завяршылася. У шматтыражных апісаннях згаданай вайны, якія выдаваліся ў нашай геапалітычнай прасторы, майская дата асацыюецца з перамогай, а чэрвеньская — з „вероломным нападением”.

Але ці тое нападзенне было сапраўды вераломным? Хаця таталітарныя саюзнікі салідарна падзялілі нашу частку Еўропы, але не на векі вечныя; абодва дыктатары паціху думалі пра большае. І калі Гітлер даволі адкрыта праводзіў свае планы, у той час Сталін такою задумай не хваліўся, толькі рашыў справакаваць Гітлера да нападзення на ўсход. З гэтай мэтай было мабілізавана на граніцу вялікае савецкае войска і ў той жа час дзеля спакушэння нямецкага нападзення баяздольнасць таго войска была даведзена, у сакрэтнасці палішынеля, да мінімальнага ўзроўню. Спакуса задзейнічала і нямецкае войска маланкава наносіла савецкаму агромныя страты.

Здавалася б, што такому асвятленню пачатку вайны няма элементарнай логікі, бо столькі ж гадоў тыя тыражы, а вельмі часта і мы самі, даўбанілі ў нашы галовы, што Сталін быў геніяльным палкаводцам. Чаму ж ён дапусціў да такога правалу, да дзесяткаў мільёнаў людскіх ахвяр? Ён жа, як паказваюць раскрытыя ў апошніх гадах крамлёўскія сакрэты, пра дату германскага нападзення ведаў з дакладнасцю да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF