Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

„Незразумелы” час

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сёлетнія вясна і пачатак лета халодныя ў Беларусі ў кожным сэнсе. Дажджы і вятры не дабаўляюць людзям настрою. Краіна перажывае перыяд нейкай халоднай грамадзянскай вайны, хоць пераважная бальшыня грамадства гэтага зусім не асэнсоўвае. Крытычная маса ўзаемнай нянавісці, можа стацца, давядзе да сур’ёзнага выбуху. А пакуль жа дзяржаўныя структуры будуюць дзіўны сімбіёз ленінскага сацыялізму з дзікім капіталізмам. Зразумець сутнасць сённяшняга ладу збоку надзвычай цяжка. Знешне ўсё выглядае зусім абсурдна. З аднаго боку застой у эканоміцы, мізэрныя заробкі ў многіх катэгорый насельніцтва. З іншага — прыстойны знешні выгляд беларускіх гарадоў, які адзначаюць і заўважаюць практычна ўсе госці нашай краіны, перапоўненыя (нават у буднія дні!) рэстараны і кавярні. Адкуль дзяржава бярэ грошы на масавыя відовішчы для народу, больш-менш вядома. Адкуль жа грашовыя знакі з’яўляюцца ў кішэнях яе грамадзян, зразумець цяжкавата. Што адбываецца — рост матэрыяльнага жыццёвага роўню, ці нейкі масавы адчай сцвярджаць не стану. Але народныя гулянкі ідуць бесперапынна — і гэта факт бясспрэчны.

У Гродне адбыўся чарговы фестываль нацыянальных культур. Зноў жа, для адных ён стаўся чарговым прапагандысцка-савецкім мерапрыемствам пад замшэлымі дэвізамі кшталту колішніх камуністычных слоганаў „пятнаццаць рэспублік — пятнаццаць сясцёр”. Іншыя ўспрынялі фестываль як магчымасць адпачыць, не ўдумваючыся асабліва ў змест і формы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF