Ніва № 25 (2614), 18 чэрвеня 2006 г.

Адкрыць Беларусь свету

Ніва”:Па-першае, дзякуем за падтрымку „Нівы”. Як Вы ацэньваеце прыгавор у нашай справе і як беларуская апазіцыя, грамадзяне Беларусі, беларускія ўлады ўспрынялі гэтае рашэнне?

Вінцук Вячорка: — Што да ўладаў, то паводле маіх звестак, ніякай рэакцыі не было. Можа, я што-небудзь прапусціў. Я думаю, што гэта добры знак, бо дэмакратычная грамадскасць, дэмакратычныя сілы, Народны фронт, успрынялі поўнае апраўданне з вялікай палёгкай. Нам вельмі залежала на тым, каб гэты незразумелы працэс не стаў прычынай сумневаў у справядлівай палітыцы да беларускай нацыянальнай мяншыні, якую вядзе дэмакратычная, еўрапейская Польшча. І дэмакратычная справядлівасць трыумфавала. Гэта ёсць таксама праява салідарнасці беларусаў у Польшчы, у Беларусі і ў іншых краінах свету, што, на маю думку, вельмі важна для нас як для народа, які толькі цяпер аднаўляе сваё ўсведамленне на карце Еўропы. Я думаю, што ў гэтым сэнсе пераможны канец працэсу — самае сведчанне новае якасці беларускае салідарнасці.

Зменім тэму. Аляксандр Мілінкевіч у апошні час штораз часцей кажа, што надыходзячы гаспадарчы крызіс у Беларусі паўплывае на тое, што Аляксандр Лукашэнка не датрывае да канца паўнамоцтваў. А якія канкрэтныя эканамічна-гаспадарчыя факты павінны здарыцца, каб гэтак сапраўды адбылося?

— Так, сапраўды наша стратэгія называецца антыкрызіснай, але нельга лічыць так, што мы чакаем крызісу і калі ўжо гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF