Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Залаты юбілей

Віктар БУРА

Дата 13 мая 2006 года многім запомніцца на ўсё жыццё. У гэтую сонечную суботу вялікае свята адзначалі Вольга і Аляксандр Анцуткі — а менавіта 50-годдзе шлюбу. Як на заказ надвор’е было надта цёплае, а салавей амаль бесперапынна цырыкаў ля акна нашых юбіляраў.

Каля гадзіны 18-й пад рэстаран Алі і Рамана Ляткоўскіх, што раскінуўся над рэчкай Нарвай, сталі на машынах з’язджацца госці. Згуртаваліся яны на тэрасе ў чаканні юбіляраў, якія мелі над’ехаць з боку бандарскіх блёкаў. Раптам машыны засігналілі, значыць, набліжаюцца героі ўрачыстасці.

Олю і Сашу сустрэлі мы традыцыйным караваем, морам кветак, пацалункаў, віншаванняў і слёз радасці. Госці паднялі бакалы шампанскага і праспявалі „Многае лета”. Настаяцель прыхода з Юшкавага Груда а. Славамір Тафілюк па-блаславіў юбіляраў і разам з матушкай Аннай падарыў ім ікону Божай Маці са Збавіцелем.

Гаманлівы прыўзняты настрой замяніла цішыня, калі раздаўся голас Уладзіслава Праховіча, які ў радыё-перадачы „Пажадальная песня” ад імя дзяцей, унукаў і астатніх членаў сям’і павіншаваў юбіляраў і далучыў да пажаданняў песню „Белым снегам”, любімую мелодыю юбіляраў часоў іх маладосці. Фатографы з апаратамі і відэакамерамі намагаліся ўвекавечыць кожны цікавы момант урачыстасці. Пад гукі музыкі, у тым ліку пад мелодыі беларускіх песень, пайшлі ў танцы госці разам з юбілярамі. Не толькі моладзь, але і госці сталага веку, сівагаловыя, танцавалі здорава, хаця некаторым аж дух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF