Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Пачынаецца ўсё з ракі Нявежыс

Ганна КАНДРАЦЮК

Чэслаў Мілаш лічыў, што паэзія нараджаецца ад рэк і дрэваў, ля якіх вырастае паэт. Ад неба, пад якім хадзілі пакаленні яго бабуль і прадзедаў. Іншымі словамі — з роднага кута. Сваім месцам лічыў зямлю дзядоў па лініі маці, Кунатаў, маёнтак Шэтэйны ў Кейданскім павеце. Мікракосмас Шэтэйнаў прысутны не адно ў паэтычным рамане „Даліна Ісы”. Родны кут натхняе паэта ў выгнанні, вобраз ад даліны Нявежыса арашае пустынныя сцежкі Каліфорніі, лагодзіць нервовы пульс сусветных сталіц — Парыжа, а пасля Нью-Йорка. Мяне асабліва захапляе вязь з культурнай прасторай Вялікага княства Літоўскага, і тое што старабеларуская мова ажывае ў ягоных польска-амерыканска-французскіх радках. У парыжскім томе „Дзе сонца ўсходзіць і дзе зыходзіць” (першае выданне — 1965) у творы „Ляўда”, літаратурным тастаменце паэта, прабіваецца мова Княства: (Пры гостінцу вэліком ковеньском./ Gdzie za chmurą foki szczekają/ I przez bramę spadzistych skał z oceanu płyną okręty./ W tym doczesnym żywocie pielgrzymowania naszego./ Не з намовы людзей ani też s przymuszenia albo з подушчэня іх,/ Ведаючы о том, іж нічого пэвнейшого на светі над смерть,/ Szafuję na czasy potomne i na ludzkie potrzeby oddaję/ Імене мое, z wszystką puszczą do tej majętności należącą,/ З лесы, гайі, озіэры, z pogrzebaną wstążką dam wdzięcznych,/ z tabakierką ich szczerozłotą,/ Z sobą dawnym wędrownym od miasteczka do miasteczka,/ Ze wszystkim co reką swoją podpisał есь мы./ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF