Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Ваенны час на чужым

Да вайны школа была ў нашай вёсцы, — успамінае 82-гадовы Аляксандр Вакулюк з Агароднік. — Настаўнік быў здалёк, называўся Станіслаў Шмурло. Вучыўся я пяць гадоў, а пасля стаў памагаць бацьку на гаспадарцы.

Як прыйшлі саветы, то восенню 1940 года загадалі нам высяліцца. Зрабілі сход і намаўлялі ехаць у Пінск, сказалі, што там нам нарыхтаваны дамы, збожжа — усё гатовае. І каля паловы вёскі выехала на Палессе. Забралі ўсё поездам у велікодную суботу, увесь дабытак. У Пінску далі нам хату па тых, што на Камчатку вывезлі. На балотах трава была пад бараду, на дручках сена на грудкі выносілі і там стагі стаўлялі. Грунт гнуўся пад нагамі, але былі грэблі і па іх ездзілі.

— А тыя, што ў Пінск не захацелі ехаць, — дадае Люба Вакулюк, 75-гадовая жонка спадара Аляксандра, — перасяліліся ў Клекатава. Усе будынкі трэба было забраць з нашай вёскі, асталіся толькі дзве мураваныя хаты. Драўляную школу таксама перавезлі ў Клекатава і яна там стаіць па сённяшні дзень.

У Заячніках, адкуль жыхароў таксама ў Клекатава выселілі, у мураваных дамах размясцілася пагранзастава. І ў Клекатаве, у школьным будынку, пагранічнікі кватараваліся. А каля нашай вёскі саветы паставілі вышку наглядаць за граніцай. І коньмі вярхом ездзілі, глядзелі, ці хто праз Буг не пераходзіць. Уздоўж ракі выаралі паласу і штодзень яе баранавалі, каб сляды відаць было. І трэба было браць дазвол, каб прыходзіць на свае паселішчы. Калі мы без таго дазволу прыбягалі ў вішні, то (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF