Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Сялянская Машчона-Панская

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Будынак чыгуначна-аўтобуснага вакзала ў Бельску абклеены прапановамі таннай арэнды вакзальных памяшканняў. Былі калісь там крамы, у тым ліку і прадуктовая, але лік спажыўцоў прапанаванага тавару ўпаў ніжэй той крытычнай масы, якая магла яшчэ даваць прыбытак. Дарэчы, тыя агіткі вісяць ужо доўгі час безвынікова, хаця — думаю — людзі іх штодзённа чытаюць. Інакш можа быць з драўляным вакзальным будынкам у Сычах, на якім таксама вісіць такая аб’ява. Невялікі рух на тым прыпынку толькі на Спаса і, магчыма, мала хто пра тую прапанову ведае. А будынак станцыі ў Сычах стаіць на горцы, з якой мілавідная панарама ў бок гары Грабаркі. Да таго ж некалькі рэйкавых экіпажаў у суткі стваралі б свайго роду антураж Швейцарыі, які паказваюць турыстычныя тэлеканалы.

Прысутнасць старых яблынь ды адсутнасць водаправода і каналізацыі магла б запалоніць аматараў таго ўлоння прыроды, да якога не да-кранулася цывілізацыя. Але, пакуль, такіх няма і будынак паволі драхлее. Магло б быць і горш, калі б да яго дапалі тыя „рэвалюцыянеры”, якія расправіліся са спадчынай сацыялістычнага будаўніцтва на прыпынку ў Сухавольцах, разбіваючы што папала.

Ад Сычоў да Машчонай-Панскай ніякая дарога напрасткі на карце не пазначана і ў апошнюю вёску я адпраўляюся праз лес, занадта не аддаляючыся ад чыгункі. Даходжу да пераезда, дзе рэйкі перасякае жвіроўка, якая з Сычоў кіруецца ў бок Машчонай. Неўзабаве край жвіроўкі пакажацца адзінокая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF