Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Спяваюць Богу

Аляксей МАРОЗ

Сёлетні Міжнародны фестываль „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2006”, які з 14 па 20 мая праходзіў у Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, адбываўся ў юбілейнай атмасферы. 29 хораў, прадстаўляючых 6 славянскіх народаў, паказалі разнароднасць і багацце царкоўнай музыкі. Вельмі высокі мастацкі ўзровень спеву многіх хораў пераплятаўся з духоўнасцю выканаўцаў. У гэтым годзе арганізатары далі шанц выступіць у міжнародным мерапрыемстве большай колькасці вясковых хораў, якія не падвялі і ўдала прэзентаваліся перад публікай.

У час фестывалю гаварылася пра дваццаціпяцігадовую гісторыю арганізавання мерапрыемстваў царкоўнай музыкі ў старой Мікалаеўскай царкве і Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы. За гэты час выступіла больш за 500 хораў з розных краін свету.

— Пачаткі былі скромныя. Быў гэта яшчэ перыяд атэізацыі грамадства і змагання з рэлігіяй. Амаль у канспірацыі ствараўся статут мерапрыемства. Мы на старой машыне Гайнаўскага дома культуры ездзілі па вясковых прыходах і намаўлялі настаяцеляў і дырыжораў царкоўных хораў да ўдзелу ў конкурсе, — заявіў дырэктар фестывалю, мітрафорны протаіерэй Міхаіл Негярэвіч і дабавіў, што сёння фестываль з’яўляецца міжнародным мерапрыемствам і працягвае дзейнасць запачаткаваную 25 гадоў таму. Юбілейнае мерапрыемства ўдастоілі мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава, епіскапы, шматлікае духавенства і прадстаўнікі ўлад розных узроўняў. Прэзідэнт РП Лех Качынскі ў адмысловым пасланні звярнуўся да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF