Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Карупцыі — бой!

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наша краіна ўстала на вялікі бой з карупцыяй. Размах змагання нагадвае веліч асваення Хрушчовым цаліны, калі аграмадныя стэпы Казахстана сталі абсяваць кукурузай; сёння не надта вядома, ці тая кукуруза там прынялася. Ствараюцца ў нас новыя ўстановы, уводзяцца новыя пасады, назначаюцца новыя чыны. Гэта мне крыху напамінае тыя меры, якія былі прыняты Аляксандрам Лукашэнкам, калі ён, паабяцаўшы расправіцца з карупцыяй, стварыў такую вертыкаль, якой і за амерыканскія долары не падкупіш. Прыгадайма, што і ў нас, пры Цімашэвічы, затлела ўжо акцыя „чыстых рук”, але пагасла яна бадай без ніводнай яркай успышкі, а выпадкі раскрыцця буйнейшых махлярстваў здараліся мімаходам. Цяпер у Польшчы фактам становяцца пасады антыкарупцыйных дарадчыкаў, якія, як бальшавіцкія палітрукі, будуць наглядаць за правільнымі паводзінамі чынавенства ва ўстановах. Можа неўзабаве будуць яны завязваць там антыкарупцыйныя ячэйкі, уручаць іх членам антыкарупцыйныя білеты і праводзіць з імі антыкарупцыйныя сходы, а ў маштабе краіны — антыкарупцыйныя з’езды з выбарамі цэкаў і генсекаў.

Так як рэйтынгі тэнісістаў, шахматыстаў ці футбольных каманд, вядуцца ў свеце рэйтынгі карумпаванасці краін. „Нашы” ў гэтым спаборніцтве не лыкам шытыя, аднак гэта не абазначае, што ў іншых чыстыя рукі. У ЗША нядаўна раскрыты карупцыйны скандал, у выніку якога кангрэсмен Канінгем прызнаўся, што атрымаў подкуп вартасцю амаль у два з паловай мільёнаў долараў.

(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF