Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Суд і абсурд

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Нягледзячы на тое, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся больш двух месяцаў таму, іх сапраўдныя вынікі адчуваюцца толькі цяпер. Гутарка ідзе пра крымінальныя справы, заведзеныя на актывістаў грамадска-палітычнага руху падчас выбарчай кампаніі. Сведкам двух судовых працэсаў на Гродзеншчыне давялося мне быць. Уражанне засталося сумнае — судовыя пасяджэнні нагадвалі тэатр абсурду, у якім галоўныя „акторы” з боку дзяржаўных структураў нагадвалі лялек-марыянетак, якіх перыядычна тузаюць за нітачкі. Галовы „актораў” матляліся і выдавалі патрэбны тэкст.

У Лідзе судзілі астравецкага актывіста Івана Крука. Суд пачынаўся ў Астраўцы, але каб схаваць гэты фарс ад мясцовай супольнасці (заўважым, што ў падтрымку „бунтаўніка”, які, як грамадскі праваабаронца, ратаваў ад беззаконня ўлады многіх людзей, падпісалася амаль 70 чалавек) працэс перанеслі ў Ліду. Спярша на сына Івана Крука завялі крымінальную справу, нібыта ён скраў у нейкай грамадзянкі грошы. На кватэру Крука завіталі міліцыянты з вышукам. І не знайшоўшы нічога, што б датычыла справы (гэта пацверджана дакументальна матэрыяламі следства!), пастанавілі забраць камп’ютэр, у якім „могуць быць матэрыялы, што датычаць крадзяжу” (!!!). На гэта Іван Крук з усяе сілы бразнуў сістэмны блок камп’ютэра аб падлогу. Міліцыянты схапілі апазіцыянера за рукі, каб ён не змог разбіць блок ушчэнт, пачалася тузаніна. У выніку ж на Крука была заведзена крымінальная справа па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF