Ніва № 23 (2612), 4 чэрвеня 2006 г.

Ягадніцкія авечкаводы

Аляксей МАРОЗ

Ягаднікі распаложаны непадалёк ад Гайнаўкі і можа таму частка жыхароў гэтай вёскі рашылася на пастаянную работу ў горадзе. Гаспадары, якія надалей займаюцца сельскай гаспадаркай, прыбытак ад прадукцыі ўкладваюць у яе павелічэнне і мадэрнізацыю. Авечкагадоўля, якой славіліся сяляне з Ягаднік у сямідзесятых і васьмідзесятых гадах на ўсё Беластоцкае ваяводства, сышла на другі план. Зараз першапланавымі сталі гадоўля кароў і раслінная прадукцыя. Хаця землі некалькіх самых буйных гаспадароў трэба лічыць у сотнях гектараў, то ў cельскагаспадарчых работах абапіраюцца яны ў асноўным на дапамогу сямейнікаў.

— Гадоўля вялікай колькасці авечак распачалася пасля правядзення ў сямідзесятых гадах дрэнажавання палёў. Былі ў нас гаспадары, якія жылі з авечкагадоўлі. Адна з нашых гаспадынь гаварыла, што ад прыбытку, які на працягу года атрымала яна толькі ад продажу воўны, магла купіць „малюха”. Да гэтага трэба дабавіць яшчэ прыбытак ад продажу мяса і шкураў. Зараз воўна так патаннела, што астрыжэнне авечкі больш каштуе, чым даход ад здабытай воўны, — гаворыць Фёдар Джэга. — Я ў мінулым таксама гадаваў больш за дзесяць авечак традыцыйнай пароды, каб мець сваю воўну і мяса. Не рашаўся на гадоўлю мясных парод, бо паставіў на прадукцыю малака.

Яшчэ ў пачатку дзевяностых гадоў з дарогі Гайнаўка — Кляшчэлі можна было ўбачыць статкі авечак, якія пасвіліся на лугах распаложаных у напрамку Ягаднік. Самыя вялікія вытворцы авечага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF