Ніва № 20 (2609), 14 мая 2006 г.

На аўтафуры ў манастыр

Ева СЦЕПАНЮК

З Луцка ў манастыр за сто кіламетраў, дарогу пераадолім маршруткай за пятнаццаць грывен (тры долары). Лакальнае радыё, якое на ўсю моц уключае маладзенькі шафёр, напамінае бясконцы канцэрт пажаданняў. На працягу дзвюх гадзін мы пачуем дваццаць тры песні пра добрую маму.

— А вы хоць замуж збіраецеся? — спытаў нас на мяжы кантрабандыст Коля. Коля спачатку чамусьці палічыў нас манашкамі. Адмоўны адказ падбадзёрыў яго і наш кантрабандыст з захапленнем стаў баяць пра сваю залатую жонку Лэсю, пра дзетак-анёлаў і пра старэнькую маці, якую пакінуў у Сібіры.

— І вам трэба як найбольш дзяцей нараджаць, — пажадаў нам на дарогу і павучальна паківаў пальцам.

— Добра, пастараемся!

І зараз, гэтыя ўсе песні па радыё таксама гучалі быццам намёк, як добрая рада. Папраўдзе яны цудоўна зліваліся з нашым настроем. Мы таксама вандравалі да Божай Маці, каб папрасіць у яе ласкі сваім мамам.

Калі наш аўтобус спыніўся на майдане ў Крамянцы, мы зноў улавілі пах сямейнага гняздзечка. Ды не толькі з-за краявіду — з усіх бакоў атулялі нас зялёныя горы. Тут, на старых могілках, знаходзіцца магілка самай вядомай у польскай літаратуры маці. Мова пра Саламею Бэку (Salomea Becu). Як заклінаюцца даследчыкі, Юліюш Славацкі таксама маліўся за яе здароўе перад іконай Пачаеўскай Божай Маці.

* * *

У Пачаеве вітае нас цеплыня і яснасць, у якой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF