Ніва № 20 (2609), 14 мая 2006 г.

Пастарэлася вёска Шчыты

Аляксей МАРОЗ

Сённяшнія Шчыты: Навадворы і Дзенцялова пастарэліся, так як іх жыхары, сярод якіх выдатную большасць састаўляюць пенсіянеры. Старэйшыя людзі з настальгіяй успамінаюць час росквіту іх гаспадарак, які прытармозілі палітычныя і гаспадарчыя перамены ў краіне. Па школе і вясковай святліцы астаўся толькі нішчэючы будынак з пабітымі вокнамі. Грунтоўнага рамонту патрабуе таксама дом, у якім знаходзілася ў мінулым бюро сельскагаспадарчай суполкі і памяшканне гуртка вясковых гаспадыняў.

Затое прыхадская царква, распаложаная перад вёскамі, была рамантаваная і маляваная. Затрымліваюцца каля яе турысты, каб паглядзець на прыгожую сакральную архітэктуру. Са скарочанай гісторыяй сяла могуць яны пазнаёміцца з тэкстаў напісаных на беларускай, польскай і англійскай мовах. Змешчаны яны на вялікім табло, якое было пастаўленае перад храмам з нагоды вызначання беларускімі студэнтамі царскага шляху.

Свае дамы не рамантавалі апошнім часам найстарэйшыя жыхары Шчытоў, якія выбіліся з сіл, што патрэбныя нават дзеля нагляду за рамонтнымі работамі. Пустуюць у іх хлявы і клуні. Аднак частка малодшых пенсіянераў і сённяшніх гаспадароў рашылася на рамонтныя работы. Побач прыгожа адноўленых хатаў відаць новыя агароджы. Частка дамоў прыкрыта новай бляхай, якая апошнім часам стала падмяняць на вёсках шыфер.

Жанчыну, якую сустракаю на дарозе, пытаюся пра нішчэючую хату, на якой памешчаны паржавелыя шыльды.

— Было ў гэтым доме бюро сельскагаспадарчай суполкі і знаходзілася памяшканне гуртка вясковых гаспадыняў. Можна было тут браць у пракат пасуду. Пасля дом апусцеў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF