Ніва № 20 (2609), 14 мая 2006 г.

Паводле патрэбнасцей

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлета мінае дзевяноста гадоў ад абнародавання Альбертам Эйнштэйнам агульнай тэорыі адноснасці. І сёлета быў апублікаваны забыты апокрыф „Евангелле ад Іуды”, які раскрывае нам іншы пункт гледжання на славутае евангелічнае прадажніцтва. У апокрыфе Ісус вызначае лёс Іуды: „Але ты перавысіш іх усіх, бо ахвяруеш цела, якое хавае Мяне. (...) Зорка, што асвятляе дарогу, гэта твая зорка”.

У каментары наконт гэтай навінкі ігумен Грыгорый на старонках партала credo.ru заўважае, што ў яе этычным асэнсаванні дамінуе апраўданне здрадніцтва.

Тэма прадажніцтва Іуды разглядалася ўжо і ў мастацкай, нерэлігійнай літаратуры. Хорхе Луіс Борхес прыводзіў м.інш. такія меркаванні, што Іуда, дзеля духовага — не толькі цялеснага — аскетызму адракаецца ад гонару, дабрыні, спакою, царства нябеснага, так як іншыя менш гераічна адракаюцца ад звычайнай насалоды. Ён выбраў грэх, не праяснены ніводнай дабрадзейнасцю: злоўжыванне даверам і данос, ён лічыў сябе нягодным быць добрым. Ён меркаваў, што шчасце, як і дабро, з’яўляюцца боскімі атрыбутамі і людзям нельга прысвойваць іх сабе. Пад пяро шведскага багаслова Нільса Рунеберга Борхес кладзе і такое меркаванне, што Бог стаў чалавекам поўнасцю, аж да яго подласці і дзеля збаўлення нас выбраў сабе найбольш нікчэмны лёс, Ён стаў Іудам.

Ігумен Грыгорый заўважае далей, што праблема прадажніцтва заўсёды актуальная чалавечаму роду, а ў некаторыя эпохі — асабліва. Такою эпохай была другая сусветная вайна, калі лёсы шматлікіх народаў залежалі ад тых, каго залічалі ў разрад „Іудаў”; прыкладам тадышні нарвежскі прэзідэнт Квіслінг. Тадышні вопыт, як высветлілася пасля некалькіх дзесяцігоддзяў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF