Ніва № 19 (2608), 7 мая 2006 г.

Вялікі скок вялікай Вулькі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Вульку-Нурэцкую дабіраюся ў канцы сакавіка з чыгуначнай станцыі Баравікі, апасаючыся, што больш такой нагоды можа не быць. З канцом сакавіка мяняецца ў нас расклад курсіравання паяздоў, а такія змены найчасцей у апошні час абазначалі свайго роду адлігу, пасля якой цягнікі знікалі як веснавы снег. Кандуктар у рэйкабусе не ведае, што будзе ездзіць за некалькі дзён, адсылае мяне чытаць газеты.

Канец сакавіка супаў у гэтым годзе з канцом зімы і жвіровая дарога ад чыгункі ў вёску прадстаўляе сабою зімова-веснавы пераплёт мокрага снегу з такім жа балотам. Дарога вядзе праз сасновы лес, які з’яўляецца своеасаблівай гісторыяй вёскі, паказваючы, як яна гэтаму лесу саступала. Між наймалодшых участкаў хваіны паказваюцца першыя хаты Вулькі-Нурэцкай, але яшчэ перад імі стаяць два крыжы з дыяганальнымі перакладзінамі.

Вуліца ў Вульцы-Нурэцкай, якая пачынаецца з дарогі ад чыгуначнага прыпынка, здаецца быць нязменнай ад стварэння свету, мо толькі грунт яе крыху наезджаны і находжаны. На адным з панадворкаў жвавуе падсвінак, быццам толькі што выскачыўшы з Ноевага каўчэга і яшчэ нікому не прыйшло ў галаву загнаць яго ў хлеў пабудаваны паводле еўрасаюзных патрабаванняў.

Каля адной хаты бачу двух пажылых мужчын, заходжу на панадворак, пытаю пра іхнюю вёску. Інфармуюць мяне, што яны па сутнасці наймалодшыя ў Вульцы; абодвум пераваліла за шэсцьдзесят. Калі я гэтаму здзіўляюся і сумняваюся, папраўляюцца: ёсць яшчэ і шмат малодшыя за іх, але толку з іх мала; рэкамендуюць паглядзець тых малодшых у краме, што ў другім канцы вёскі. Дадаюць, што ёсць там яшчэ і клуб, які адкрыты амаль кожны вечар; там дзяжураць таксама тыя малодшыя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF