Ніва № 19 (2608), 7 мая 2006 г.

20 гадоў пасля

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта была адна з найбольшых трагедый другой паловы ХХ стагоддзя ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Дваццаць гадоў таму — 26 красавіка а гадзіне 1.23 ночы рэактар у Чарнобылі стаў расплаўляцца. У тую ноч працаўнікі Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі спрабавалі паступова паменшыць моц рэактара. Выключалі пры нагодзе большасць аўтаматычных забеспячэнняў. Рэакцыя, якая развівалася ў рэактары, выйшла з-пад кантролю. Як пішуць спецыялісты, далі знаць аб сабе канструкцыйныя хібы. Унутры рэактара знаходзілася 1 500 тон лёгказагаральнага графіту. Гэта якраз ён выклікаў пажар і хімічны выбух. Ні ў адной краіне былога Варшаўскага дагавора не існавалі планы супрацьдзеяння паслядоўнасцям падобных катастроф.

Над Польшчу першая хваля забруджанага паветра дайшла каля поўначы з 27 на 28 красавіка. Адкрылі яе, аднак, пару гадзін пазней. Раней хваля даляцела над тэрыторыю Беларусі; горад Чарнобыль ляжыць на поўначы Украіны, на поўнач ад Кіева, пры вусці Прыпяці ў Кіеўскае вадасховішча, пры самой мяжы з Беларуссю. Дакацілася яна таксама над Скандынавію. Новы гвалтоўны рост выпраменьвання наступіў 3 мая. Гэта ў выніку паступовага прабіцця стрыжня рэактара ў памяшчэнні напоўненыя вадой. Хмара з таго другога выпраменьвання абмінула Польшчу і накіравалася на поўдзень Еўропы, над Грэцыю і Італію. 1 мая быў у Польшчы зафіксаваны спад забруджання паветра, але не грунту, пашы ці малака. Агулам забруджаных было каля 100 тысяч квадратных кіламетраў, з чаго аж 70% — на Беларусі. У адпаведнасці з сусветнымі даследаваннямі, на працягу першага года пасля аварыі ў Чарнобылі жыхары Польшчы атрымалі 11-працэнтную натуральную гадавую дозу праменявання. Ад паслядоўнасцей чарнобыльскай аварыі (асабліва на Украіне, Беларусі, Расіі і ў Польшчы) у найбольшай ступені (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF