Ніва № 17 (2606), 23 красавіка 2006 г.

Дагледжанае сяло Дубна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З Боцькаў у Дубна чатыры кіламетры, выдатная дыстанцыя для прагулкі праз свяжэючы для прывітання вясны водар, праз тую сумесь выпарэнняў стомленага снегу і адпачылай зямлі, нагода для прагулкі праз своеасаблівы пагранпераход з краіны зімы ў краіну вясны. На дарозе ўжо вясна ў выглядзе чорнага асфальту, а ў вёсцы — як у вёсцы — адсталасць у выглядзе старога і непрыязнага, як казачны Кашчэй, мокрага снегу. Асабліва той снег непрыступны ў своеасаблівай глыбінцы, куды снежныя плугі заглядаюць у крайнім выпадку. Такі снег ляжыць на бакавой вуліцы Дубна, па якой кіруюся да тамашняга гаспадара вёскі.

Хаця названая вуліца, як па-нашаму можна сказаць, з краю, салтысоўскае сужонства ў цэнтры тамашняга грамадскага жыцця. Ніна Гуральчук ужо трэці тэрмін гміннай раднай у Боцьках, а Яўген Гуральчук з’яўляецца не толькі солтысам, але і душою вясковай пажарнай каманды.

У пажарнай камандзе ў Дубне дваццаць двух чалавек ад васемнаццаці да шасцідзесяці гадоў. Каманда нядаўна атрымала новы самаход „Форд”. Такая невялікая машына тут таму, што гараж, у якім яна стаіць, не мае абагравання і нават калі б быў вялікі самаход з бакам для вады, нельга было б яе ў ім трымаць. Дарэчы, пажарная каманда ў Боцьках — адзіная ва ўсходняй частцы гміны — карыстаецца вадою з гідрантаў, падключаных да водаправодаў, якія пракладзены ва ўсе вёскі Боцькаўскай гміны. У мінулым годзе каманда выязджала да аднаго пажару, але бывалі такія перыяды, калі пажары ўспыхалі і штотыдзень. Пажарнікі з Дубна актыўныя, у мінулым годзе выпаў ім гонар ладзіць гмінныя пажарныя спаборніцтвы. У гміне яшчэ дзве вартасныя каманды ў Боцьках і Выганове; ёсць яшчэ і пажарная каманда ў Андрыянках. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF