Ніва № 17 (2606), 23 красавіка 2006 г.

Новыя досведы

Аляксей МАРОЗ

Дэпутаты мясцовых саветаў і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, якія з 2 па 8 красавіка прымалі ўдзел у праекце „Блізкае самакіраванне. Беларусь і польскі досвед”, наведалі самаўрадавыя ўстановы Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі і Чыжоў. Пазнаёміліся яны з новымі досведамі і хочуць распрацоўваць новыя праекты наконт сістэмы самакіравання ў Беларусі.

Госці распачалі працу з сустрэч наладжаных у Бельску-Падляшскім. Спаткаліся яны з намеснікам бельскага старасты Пётрам Божкам, які расказаў пра Бельскі павет, яго козыры і праблемы, якія трэба вырашаць уладам. Пра выбары ў самакіраванне і выбарчыя законы гаварыў былы бурмістр Бельска, дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. Удзельнікі праекта даведаліся таксама пра еўрапейскія фонды і праграмы, сродкамі якіх карыстаюцца ў Бельску-Падляшскім, і пазнаёміліся з гарадскімі інвестыцыямі.

— Мяне зацікавілі справы выбарчага заканадаўства датычнага самакіравання. Калі будзем ведаць добрае заканадаўства, зможам у будучыні прымяніць яго ў сябе. Важна таксама арганізаванне ініцыятыўных груп, якія прыступаюць да выбараў і вопыт наконт назірання за выбарамі, каб яны былі справядлівымі, — сказала Валянціна Кудлацкая, дэпутат Раённага савета Верхнядзвінска (Віцебская вобласць). — Я бачу, што ў Польшчы вельмі хутка можна зарэгістраваць выбарчы камітэт, а ў нас з гэтым больш складаная справа. У Беларусі абмежаваны таксама магчымасці агітацыі. Нашы кандыдаты ў мясцовае самакіраванне могуць выступіць толькі адзін раз на радыё і тэлебачанні ды змясціць адну інфармацыю ў газеце. Мы не можам таксама падрыхтаваць свой ролік для тэлебачання. Людзей, якія не ідуць з прапрэзідэнцкімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF