Ніва № 17 (2606), 23 красавіка 2006 г.

Чарнабельская рэспубліка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Дваццатыя ўгодкі чарнобыльскай катастрофы не будуць адзначаныя на беларускім дзяржаўным роўні як агульнанацыянальная трагедыя. За гэтыя два дзесяцігоддзі, пасля адной з самых жудасных катастроф у гісторыі чалавецтва, Беларусь як краіна па вялікаму рахунку застаецца савецкай рэспублікай. Як мудрагеліста граюць у нашым краі колеры! У 1918-1919 годзе на тэрыторыі колішняга Бабруйскага павета зусім кароткі час існавала так званая Рудабельская рэспубліка. Ну, а злавеснае спалучэнне чорнага і зямлі пад белымі крыламі прывяло да стварэння асаблівай Чарнабельскай рэспублікі. Наўпрост ці ўскосна тая страшная аварыя ўплывае і яшчэ доўга будзе адбівацца на лёсе ўсіх беларусаў — ад Бялынічаў да Бельска.

Добра памятаю той спякотны дзень, калі сонца паліла неяк незвычайна. У нашай вайсковай частцы якраз праводзіліся спартовыя спаборніцтвы. Чуткі пра катастрофу дайшлі хутка, гаварылі пра Украіну і спачатку пра горад Цярнопаль. Праўда стала даходзіць пазней, вельмі дазавана. Праўду, як звыкла, хавалі. Можа таму Чарнобыль і не стаў нашай Хірасімай, па вялікаму рахунку не страсянуў і не схамянуў нацыю. І гэта не віна беларускага народа, а яго вялікая бяда, бо ніхто не ведае сапраўдных маштабаў і пагібельных наступстваў катастрофы. Ад людзей, як і дваццаць год таму, дагэтуль хаваюць сапраўдны стан рэчаў. І зноў з Масквы і Мінска гучыць хлуслівая рыторыка пра рэанімацыю „великой страны”. А на забруджаныя тэрыторыі робяцца паказушныя „рабочие поездки” і дэкларуецца, што там можна жыць, не баючыся за здароўе.

У 1986 годзе Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, які кіраваў Беларуссю, па загадзе Масквы тыдзень трымаў у таямніцы маштабы і сутнасць смяротнага ядзернага выбуху. Зразумела, што аніякіх захадаў па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF