Ніва № 16 (2605), 16 красавіка 2006 г.

Працяг санкцый

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Еўрапарламент у апошнія дні прыняў чарговую, яшчэ больш рашучую рэзалюцыю па справах Беларусі. У гэты раз датычыць яна сітуацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Беларусь крытыкуецца за іх правядзенне ў атмасферы страху, праследу і арыштаў вядучых кіраўнікоў апазіцыі. У час пасяджэння ЕП госцем еўрадэпутатаў быў кандыдат апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Мілінкевіч.

— На спісках з забаронай уезду павінны апынуцца сотні асоб [пакуль што, іх за 30 — М. Х.]. Для шмат каго з іх гэта будзе вельмі балючае рашэнне, — пераконваў.

Падтакваў яму старшыня ЕП Жузэп Барэль:

— Еўропа не будзе поўнасцю дэмакратычная, калі Беларусь не будзе поўнасцю свабоднай.

Еўрадэпутаты адназначна асудзілі выбары. Аляксандр Лукашнка не можа быць прызнаны законным прэзідэнтам Беларусі, а выбары павінны быць паўтораны згодна з міжнароднымі стандартамі. Савет і Камісія былі закліканы да ўключэння ў спісак ахопленых візавай адмовай асоб не толькі з шэрагу самых высокіх рангам прадстаўнікоў рэжыму, але і прадстаўнікоў мясцовых улад, рэгіянальных і акадэмічных, замешаных у парушэнні правоў чалавека і палітычнай свабоды. Падтрымана была ідэя замарожання замежных банкавых рахункаў прадстаўнікоў беларускіх улад, усчацце рэстрыкцыйных мер у адносінах да фірмаў звязаных з высокага рангу прадстаўнікамі рэжыму і замарожанне прыватных сродкаў самога Аляксандра Лукашэнкі і яго дарадчыкаў. Самае важнае, калі гаварыць аб магчымай паспяховай ізаляцыі Беларусі кіраванай Аляксандрам Лукашэнкам, парламент сцвердзіў, што ён „ашарашаны адабральным рашэннем расійскай Дзярждумы і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў сувязі са (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF