Ніва № 16 (2605), 16 красавіка 2006 г.

Здаровым розумам

Раіна СТЭФАНЧУК

— Я лічу, што абвінавачанні нас крыўдзяць. Вымантачванне датацыі і фальшаванне дакументаў гэта звышінтэрпрэтацыя, — даваў свае паказанні ў час апошняга судовага разбору ў справе Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва” былы яе галоўны рэдактар, а цяпер намеснік, сведка Віталь Луба.

Як мы ўжо шмат разоў пісалі, абвінавачанні пракуратуры Беласток-Поўдзень зводзяцца перш за ўсё да быццам бы парушэнняў закону аб рахункаводстве галоўнай бухгалтаркай Марыяй П. і былым старшынёй Праграмнай рады Яўгенам М. пры разліку мэтавых датацый ад 2001 да першага квартала 2003 г. Пракуратура накіравала справу ў Крымінальны аддзел беластоцкага Раённага суда. Агулам перад судом стаіць 11 асоб звязаных з Радай. Нягледзячы на прапанову пракуратуры не прыцягваць да адказнасці і адтэрмінаваць на год умоўнае пакаранне (па-за Марыяй П. і Яўгенам М.) апошніх асоб, яны не пагадзіліся і хочуць ачысціцца ад абвінавачанняў перад судом. Пасля выступленняў абвінавачаных у час першага разгляду і часткі сведкаў у час другога, на апошнім пад агнём пытанняў сталі сведкі Віталь Луба і экспертка па бухгалтэрыі Анна Андрэйчук, якая раней дала кансультацыю пракурору.

Віталь Луба тлумачыў бессэнсоўнасць абвінавачанняў у быццам бы перавышанні тыражу „Нівы” ў час старанняў за датацыі.

— Асноўныя кошты нашага тыднёвіка гэта аб’ём і перыядычнасць выдання. Сам працэс выдавання і яго кошт — такі самы як для тысячы, паўтары ці дзвюх тысяч экземпляраў.

Былы галоўны рэдактар падкрэсліў, што Марыя П. увесь час вяла дакументацыю добра, бо донар, Міністэрства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF