Ніва № 15 (2604), 9 красавіка 2006 г.

Гаспадар і грамадскі дзеяч

Размова з Янам ДРАЎНОЎСКІМ, радным Нараўчанскай гміны (выбраным ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта) і ўзорным гаспадаром.

— У Нараўчанскай гміне ў апошнім скліканні праводзілася многа інвестыцый.

— Водаправодная сетка ахоплівае ўжо ўсе вёскі нашай гміны і ў большасці населеных пунктаў пракладзеная каналізацыя. Працуюць у нас тры ачышчальні сцёкаў, да якіх будзем падключаць каналізацыйную сетку з чарговых вуліц Нараўкі і навакольных вёсак. У гэтым годзе, між іншым, прадугледжваецца падключаць да каналізацыйнай сеткі Міклашэва. Выступаем мы зараз за еўрасаюзнымі сродкамі на інвестыцыі, якія папаўняем сродкамі гміннага бюджэту.

— А як са звалкай смецця?

— Звалка смецця ў нас будавалася таксама пры падтрымцы еўрасаюзных сродкаў. Яна згодная з еўрасаюзнымі патрабаваннямі. Забяспечана знізу, каб нечыстоты не пранікалі ў зямлю. Беспрацоўныя нашай гміны, за аплатай, сартуюць адкіды і выбіраюць з іх шкло, метал і паперу. Смецце, якое не падыходзіць да паўторнага выкарыстання, паліваецца вадой і прысыпваецца, каб не шкодзіла асяроддзю.

— Жыхары вёсак часта настойваюць, каб у першую чаргу будаваць дарогі.

— Апошнім часам мадэрнізаваліся дарогі з Нараўкі ў Янова і з Плянты ў Лясную. Распачалася перабудова дарогі Лясная — Семяноўка, якая будзе працягвацца. Мадэрнізаваліся таксама даязныя дарогі на палі. У 2005 годзе праводзіліся рамонты Гміннага асяродка культуры і Асяродка спорту і адпачынку ў Нараўцы. Рамантаваліся клубы ў Міклашэве і іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF