Ніва № 15 (2604), 9 красавіка 2006 г.

Іншая Беларусь

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Брацця! Ці зможам грамадскае гора?! Брацця, ці хваце нам сілы?!” У цяжкі для Бацькаўшчыны час (а ці быў калі іншы?) наш класік Максім Багдановіч зноў актуальны, зноў патрэбны, зноў спаталяе прагу душы ў пошуках суладдзя і асэнсавання рэчаіснасці.

Errare humanum est, але, здаецца, у сакавіку бягучага года мы сталі сведкамі зараджэння новай, іншай Беларусі. Нешта зрушылася ў грамадскай свядомасці, скаланулася ў глыбінных нетрах пасля дзесяцігадовай летаргіі. Нягледзячы на масавыя запалохванні (ад звальнення з працы да тэрарыстычных актаў), распальванне псіхозу, многія людзі выйшлі і прыехалі на цэнтральныя плошчы сталіцы. Яны стаміліся ад дзяржаўнай хлусні, ад таго, што з іхнымі галасамі ніхто не лічыцца, стаміліся ад свайго канфармізму і маўчання. Далейшыя падзеі прывялі да таго, што тысячам новых грамадзян краіны стала зразумела, што ўлада трымаецца пераважна на брутальнай сіле і замбаванні той няшчаснай часткі насельніцтва, якая ніколі за ўсё жыццё не мела праўдзівай інфармацыі. Найбольшая праблема — гэта грамадзянскі раскол у Беларусі. Ён досыць глыбокі, спатрэбіцца нямала часу, каб пераадолець гэтую нянавісць і фобіі рознага кшталту.

Хіба ніколі ў гісторыі Беларусі такая колькасць вернікаў не малілася за сваю краіну, за свабоду. Беларусы ў сакавіцкіх падзеях выявілі сябе як люд хрысціянскі, люд цывілізаваны. Сотні людзей былі кінуты за краты, некаторыя дагэтуль сядзяць пад адміністрацыйным арыштам ці следствам па высмактаных з пальца крымінальных справах. Але „зварушаны нарэшце дух народны”. Асабліва ўразіў моладзевы рух, які можна называць масавым. Юнакі і дзяўчаты, нават падлеткі, далі яскравы прыклад актыўнасці старэйшаму пакаленню. Кожны дзень спантанна ў краіне адбываюцца новыя мірныя акцыі. Міліцыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF