Ніва № 15 (2604), 9 красавіка 2006 г.

Наш космас

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Часта людзі ставяць мне закід, што „Ніва” празмерна захапляецца палітыкай. Але ж вельмі часта мае нашы суразмоўцы, як начныя матылі да агню, як Ванька-ўстанька на „ногі”, як за нейкім магнітам горнуцца менавіта да палітыкі.

У апошні час на палітычную перадавую выйшла Беларусь і яна становіцца цэнтрам нашага шматлікага асабістага космасу. Становіцца сонейкам, якое цёплым святлом абагравае іншых.

— Унукі майго брата, — завяршае свае жыццёвыя назіранні пажылы вясковец з Сукавіч, — жывуць у Данбасе. Цяпер, калі на Украіне стаў правіць Юшчанка, яны пішуць брацісе, якая жыве ў Ваўкавыску, ліст і просяць, каб яна ім хаця нешта напісала, каб чытаючы той ліст адчулі хаця пах хлеба.

Значыць, на Украіне хлеба няма. А там зямля ж такая-такая! І выснова, што няма там папросту добрага ўладара. І выснова, што добры ўладар там, дзе нават ліст насычаны пахам хлеба.

Прыгадваю сабе аднаго колішняга хлопца з Альхоўкі, якога ў разгары нашарайскай геркаўскай эпохі выкідалі з кожнай працы за лодырства і зладзейства. І ён пісаў сваякам у Амерыку, што ў нас тут страшэнная бяда, што, мабыць, нават хлеба немагчыма панюхаць. І тыя добрыя людзі, мабыць праклінаючы нашага любімага Герка, пасылалі гаротніку амерыканскія грошы. А ён за тыя долары валяўся то ўздоўж, то ўпоперак дарогі з рэстараннай Нараўкі ў хатнюю Альхоўку.

Прабіваюся праз ледавіты сівер з Сукавіч у Шудзялава. Даганяе мяне чалавек на конным возе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF