Ніва № 14 (2603), 2 красавіка 2006 г.

Дзень Незалежнасці ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы 88-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі святкаваліся напярэдадні, у працоўны дзень у школе — 24 сакавіка. Белліцэісты наладзілі слоўна-музычны мантаж, а гімназісты змагаліся ў адмысловым турніры, у якім трэба было выказацца ведамі па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры.

Яшчэ да святкаванняў вучні на школьнай насценгазеце маглі прачытаць пра падзеі 1918 года. Побач гістарычных тэкстаў былі змешчаны беларускія нацыянальныя сімвалы, пад якімі амаль дзевяноста гадоў таму беларусы змагаліся за незалежнасць. З самой раніцы ў настаўніцкім пакоі быў развешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг і герб „Пагоня”, якія педагогам напаміналі пра школьную ўрачыстасць.

Белліцэісты і белгімназісты распачалі асобныя святкаванні з выслухання на зважай беларускага гімна „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Настаўнік гісторыі Яўген Янчук двойчы выступаў перад сабранымі ў актавай зале вучнямі і настаўнікамі з дакладам аб сакавіцкіх падзеях, якія папярэдзілі абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Расказаў ён таксама пра здарэнні, якія пасля 25 сакавіка давялі да страты суверэнітэту беларускай дзяржавы.

— Святкаванні Акту 25 Сакавіка яднаюць беларусаў раскінутых па свеце, ствараючы адну супольнасць, — заявіў Яўген Янчук. — Важна паказаць вучням, што ў беларусаў таксама ёсць свая станоўчая гісторыя і трэба аб гэтым памятаць.

Слоўна-музычны мантаж для ліцэістаў

Белліцэісты І „б” класа падрыхтавалі патрыятычныя вершы аб сакавіцкіх падзеях і нацыянальных беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF