Ніва № 14 (2603), 2 красавіка 2006 г.

Кароў менш чым сабак

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Кнышэвічы іду з боку Шчасновічаў. Перад вёскай горка, з якой разглядаюся па наваколлі, асабліва ў паўночным напрамку, дзе на карце пазначаны нейкія могілкі. Бачу, аднак, толькі нешта накшталт крыжа на адной невысокай горцы, крыху далей невялікі палетак пад пасадкай, яшчэ далей — лясок. І снег.

Забудова Кнышэвіч старая, драўляныя будынкі стаўленыя рознымі майстрамі, кожны іншага выгляду. Падыходжу пад адметны ад іншых дом, новы, вялікі; туды некалькі гадоў таму заходзіў я да солтыса. Абыходжу хату з усіх бакоў, але візіткі пра гаспадара вёскі няма. Крыху далей, з другога боку вуліцы, мітусіцца пажылы мужчына, кіруюся да яго.

Але фортка на ягоны панадворак ад суседняй хаты, якая не з’яўляецца звычайнай хатай, толькі новым домам, пастаўленым у недалёкім мінулым. Гэты дом за той час, калі я яго апошні раз бачыў некалькі згаданых гадоў таму, крыху прытух і не кідаецца ў вочы той яркай ранейшай светласцю. Гэта знак, што ягоны гаспадар мала ў ім бывае, адвёўшы яму ролю запаснога сховішча. Бо той гаспадар, Уладзімір Пац, сёння жыве ў Мінску быццам на вулкане, працуючы тамашнім карэспандэнтам Польскага радыё; самотна гаспадарыць у ягоным доме бацька.

Бацька запрашае мяне ў сынаў дом. Стараюся завесці з ім размову пра вёску, аднак нямнога з гэтага атрымліваецца. Несумненнае тое, што мой суразмоўца, яшчэ даволі рухавы, з’яўляецца найстарэйшым жыхаром Кнышэвіч. Завярае мяне, што пра мінулае вёскі ніхто больш за яго не ведае. Але цяжка нам зладзіцца, нашы думкі кружаць па розных траекторыях калі прабую даведацца пра мясцовыя могілкі і курган. Усё ж такі высвятляецца, што тыя могілкі закрыты ўжо з незапамятнага часу, хавалі ў іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF