Ніва № 14 (2603), 2 красавіка 2006 г.

І дом пакіне родны кут

Міра ЛУКША

Уладак Яканюк, гаспадар у гайнаўскім доме, чарнявы пенсіянер, запрашаючы ў пакой, адразу прапануе паглядзець сумнае. Сумнае ды вясёлае, старое ды маладое ў Яканюкоў пасартаванае. У альбомах. Каляровыя здымкі мяжуюцца з чорна-белымі, маленькія фотакартачкі з дакументаў — з сучаснымі „іконамі” з амерыканскага фотаапарата, якія прывезла была сястра Ірэны, Гражына Пятэльская, тут і здымкі ўсіх „Дэнісовых” з Каляснога — патомкаў Дзяніса Анхіма — Ёсіпаў здымак, як за берлінскім сталом з савецкімі армейцамі ўздымае чарку за перамогу над фашызмам. Дом, дзе далей жыве жонка Ёсіпава, Марыя, дачка Якіма, з дому Харкевічанка. Дом з чыстымі вокнамі, сам адзін, акружаны на здымку вяночкам сабранай спелай фасолі, нерухомы, то зноў вакол яго ў бегу малыя амерыканскія ўнучкі. То зноў светладахая хата з Чыжыкаў — гэта Уладкава радзіма. Здымкі зробленыя для таго, каб памятка была. Захаваліся таксама запісы на магнітнай стужцы. Можа, крыху запозна сабраліся здымаць і запісваць — тут век свой праходзіць, не заўважыш, калі быў толькі што малады, а тут і ўжо сталы, дзеці ў дарослае жыццё ўваходзяць, дзяды — на той свет паціху сыходзяць. І той час плыве — толькі што будавалі свой дом у Гайнаўцы, на пляцы, які яшчэ ў кавалерку купіў Уладак, а тут ужо сын Мірык ажаніўся, дачка Ліза канчае беларускі ліцэй.

— Усе тут у Гайнаўцы стараліся будавацца. Гайнаўка — адно вялікае сяло. На нашай вуліцы Варшаўскай — пару вёсак пасялілася, — расказвае Уладзімір. — Усе ведаюць адны адных, як і ведалі раней. Была праца, быў таксама вельмі добры даезд на цягніках. Можна было будавацца. Набыў будматэрыялы, сам дом змураваў. Не наракаюць людзі на геркаўскую эпоху. Была надзея, што як возьмешся, то і пабудуеш, і паставіш, і загадуеш, і будзеш з гэтага мець грош. Сам я ўсё будаваў, усё зрабіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF