Ніва № 14 (2603), 2 красавіка 2006 г.

Мітынг у снежнай завеі

Ганна КАНДРАЦЮК

Як першыя на польска-беларускую мяжу з’явіліся кашубы з бел-чырвона-белымі сцягамі. У дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Кузніцы-Беластоцкай пратэставалі ў асноўным тыя, якім не дазволілі працаваць у якасці міжнародных назіральнікаў.

Галіна Плонская-Ніклеўская, дырэктар асветнай установы, прыехала з Вейхерова.

— Мы хочам звярнуць гістарычны доўг, — кажа пані Галіна на кашубскай мове. — Нас падтрымаў Захад, мы — Беларусь. Сяброўка маёй субяседніцы Віялета Мацкевіч-Стасяк, працаўніца бюро пасла Рышарда Качынскага ад Права і справядлівасці.

— Наш пасол паехаў у Мінск, а мы тут змагаемся. Каб Беларусь была нармальнай краінай. Можа якія кантакты ў будучыні спрацуюць? Кашубы нездарма ангажаваліся ў Аранжавую рэвалюцыю на Украіне. Вось ва універсітэце ў Івана-Франкоўску працуе ўжо лектарат кашубскай мовы. Разам з Памор’я прыехала за сорак асоб, у большасці студэнты.

Тадэвуш Арлуковіч, кіраўнік бюро Грамадзянскай платформы ў Беластоку, сітуацыю ў Беларусі перажывае не адно з-за рэжыму, але і сямейных сувязей. Па беларускім баку пражываюць сваякі. Тадэвуш часам наведвае іх вёску ў наваколлі Відзаў.

— Зараз там асталіся адны старажылы. А людзі жывуць у бядзе, якую ў Польшчы немагчыма ўжо ўявіць. Wyobrazasz, ze mieszkasz w chalupce, gdzie biegaja myszy?!

Пачаткова ўся акцыя мела праводзіцца ў цягніку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF