Ніва № 14 (2603), 2 красавіка 2006 г.

Камера

Віктар САЗОНАЎ

Супрацоўнік міліцыі адчыняе дзверы. Увогуле, дзверы ў камеру спецізалятара часовага ўтрымання адчыняюцца толькі ў двух выпадках — каб каго ўпіхнуць у камеру, або каб каго адтуль забраць. Але нікога не прывялі і нікога не выводзяць. Гэтым разам міліцыянт прапаноўвае вязням нешта незвычайнае — прагаласаваць. Выбары, маўляў...

Людзі ў камеры пачынаюць усміхацца. Нарэшце хоць даведаліся які сёння дзень. Бо ў цеснай, халоднай і смярдзючай камеры ніхто не скажа якая зараз дата, колькі цяпер гадзін, дзень цяпер ці ноч... А тут як пашанцавала. Адразу стала вядома, што сёння нядзеля, дзевятнаццатага сакавіка, дзень. А каб не прапанова прагаласаваць, каб не выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то нават пра такую звычайную інфармацыю прыйшлося б толькі здагадвацца па ўскосных прыкметах.

Зрэшты, каб не выбары, большая частка вязняў у гэты дзень была б на свабодзе і з дакладнасцю да метра і хвіліны арыентавалася б у прасторы і часе. Так сталася, што па нейкіх невытлумачальных прычынах, акурат за тыдзень да дня асноўнага галасавання ўсе беларускамоўныя апазіцыянеры чамусьці пачалі брудна мацюгацца расійскім матам. А некаторыя, адбыўшы ўжо за такія жудасныя паводзіны пакаранне, выйшаўшы з астрога, зноў браліся за „сваё” прама ля сценаў міліцэйскіх пастарункаў і зноў накіроўваліся на нары. Прычым, як сведчаць пратаколы ахоўнікаў правапарадку, гэта яны рабілі абавязкова на людзях, махалі чамусьці направа і налева рукамі, не рэагавалі на заўвагі грамадзян і, самае дзіўнае, што ўсе як адзін выкрыквалі брудную нецэнзурную лаянку абавязкова пры пераапранутых у цывільнае супрацоўніках міліцыі, якія і былі сведкамі ў судах, публічна і па-расійску расказваючы гэтыя неверагодныя гісторыі з прыватнага жыцця беларускамоўных суайчыннікаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF