Ніва № 14 (2603), 2 красавіка 2006 г.

Далоў беларускі страх

Ганна КАНДРАЦЮК

— Усе тыраніі, усе дыктатуры абапіраюцца на страх. Страхам апраўдваюцца так званыя „моцныя” рэжымы, бо ж, маўляў, толькі „моцны” правадыр абароніць народ ад унутраных і вонкавых ворагаў. Калі ж ворагаў няма, трэба іх прыдумаць, — гэта фрагмент звароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы да беларускага народа ў 88-я ўгодкі Акту 25 Сакавіка 1918 г. Менавіта, галоўная ўвага выступлення адведзеная страху, з якім сёння змагаецца беларускі народ.

Беластоцкія святкаванні праходзілі таксама пад знакам салідарнасці з Беларуссю. 25 сакавіка ў Ваяводскім асяродку анімацыі культуры (г.зв. „Сподках”) сустрэліся ветэраны і новыя прыхільнікі святкавання. У гэты раз прыйшлао больш за сотню народу, падобная публіка назіралася чатыры гады таму, пасля збройнай інтэрвенцыі ў Іраку. Хоць зараз, як і ў Мінску, пераважалі маладыя. Дзень раней я мела нагоду пабываць на беларускім турніры ў Бельску. Ліцэісты і гімназісты праводзілі спаборніцтвы і гулялі пад бел-чырвона-белым сцягам. Адной з канкурэнцый было разбурэнне галавой сімвалічнага муру з кардону і пенапласту.

— Свята Незалежнасці — важная дата ў жыцці нашай школы, — кажа Янка Карчэўскі, настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі. — Як кожны год, мы арганізавалі г.зв. ранішнікі, на якіх моладзь дэкламавала і спявала патрыятычныя творы. На беластоцкае святкаванне мой субяседнік прыехаў ужо чарговы раз.

— Бо гэта нагода таксама пабыць у добрай кампаніі.

Сапраўды, на свята прыходзяць настаўнікі, журналісты, бізнесмены, працаўнікі культуры, навуковыя супрацоўнікі, пісьменнікі, мастакі, палітыкі. Беластоцкія святкаванні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF