Ніва № 13 (2602), 26 сакавіка 2006 г.

Люся Анхім: словы сэрцу дарагія

Міра ЛУКША

— Паехалі мы на Калясное. Там хата ёсць. Мусіць хтосьці каля гэтага хадзіць. І тады я знайшла лісты. Хоць мы былі тры сёстры, ні адна ніколі ў рэчах другое нічога не шукала. Знайшла сшыткі з вершамі. Знайшла лісты Люсі да Веры Валкавыцкае, — расказвае Ірэна Яканюк, сястра Люсі Анхім. Яна і прыслала сумную вестку пра маладую паэтэсу, спакутаваную хваробай. Люся памерла 3 сакавіка 2004 г., дзевятнаццаць гадоў ад свайго дэбюту на літаратурнай старонцы „Белавежы”. Людміла Анхім была тады вучаніцай бельскага белліцэя. Перанеслася з эканамічнага ліцэя ў беларускі, пісала ў „Ніву”, ліставала з рэдактаркай Верай Валкавыцкай, з Львом Стагановічам з Амерыкі. Пасля атэстату сталасці пайшла на беларускую філалогію. На практыку ў Мінск паехала ўжо з перасаджанымі ныркай і падстраўнікавай залозай. Добра тады сябе адчувала, вярнулася радасная, паздаравеўшая. На жаль, арганізм адкінуў перасаджаны орган ад здаровага хлопца, які загінуў у аўтакатастрофе. Нырка працавала, пасля падтрымліваная дыялізамі. Люся стала слепнуць. Страціла адно вока, другое аперыравалі ёй у Парыжы. Не магла хадзіць. Пагоршылася ёй пасля таго, як нарадзіла дачку Ізу Таццяну. Дачушку Люся ўбачыла праз два гады. Ледзь было распазнаць былую жыццярадасную, ружавашчокую мілавідную дзяўчыну ў спакутаванай, худой жанчыне з палачкай, у шыкоўным строі на яе царкоўным шлюбе ў варшаўскай царкве на Волі. З Войткам Савонем, католікам, пазнаёмілася была на аўтобусным прыпынку. Завялі размову, аказалася, што гэта яны сябе шукалі ўсё жыццё. Войткава фірма „Кастарама” пасля фундавала лячэнне Люсі ў Францыі. У 2002 годзе Люся перажыла 11 аперацый. Цяпер Войтэк гадуе дачушку, а сястра Люсі збірае шасцігадовай Ізе маміну спадчыну; хоча даць ёй, калі падрасце, калі зразумее. Лісты, вершы, пра любоў, прамінанне, прыроду. Мінае жыццё маладое... — цяпер гэтыя тэксты перачытваюцца іначай. Сонца свеціць над (...)
поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF