Ніва № 13 (2602), 26 сакавіка 2006 г.

Пад бел-чырвона-белым сцягам

Аляксей МАРОЗ

— Вучні ў час вусных адказаў прэзентавалі высокі ўзровень ведаў і патрапілі добра пераказваць свае думкі на літаратурнай беларускай мове. Заяўлялі яны аб прывязанасці да сваёй сям’і, школы і малой айчыны. Калі перад камісіяй гаварылі шчырую праўду, то яны на добрай дарозе ў свядомыя беларусы, — заявіў прафесар Аляксандр Баршчэўскі, старшыня камісіі Цэнтральных элімінацый ХІІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы, якія 9 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Спаборніцтвы вучняў праходзілі ў спартыўнай зале пад бел-чырвона-белым сцягам, які вісеў побач сцягаў Польшчы і Еўрасаюза.

Не трэба саромецца беларускасці

Белліцэісткі, з якімі я ўступіў у размову пасля вусных выказванняў, захапілі мяне гутаркай пра нацыянальную свядомасць. Усе мае субяседніцы лічаць сябе беларускамі і рашыліся выказацца аб школьных сябрах, якія прытрымліваюцца польскай нацыянальнасці.

— Можа некаторыя нашы сябры на пытанне пра іх нацыянальнасць кажуць, што яны палякі, бо не хочуць адрознівацца ад іншых. Іншыя могуць думаць, што палякі — лепшы народ і саромяцца сваёй беларускасці, — кажуць Таіса Засім з Семенякоўшчыны, Альжбета Пліс з Выгоды і Іаанна Дунай з Гайнаўкі.

— На фарміраванне нацыянальнай свядомасці вельмі вялікае ўздзеянне мае выхаванне ў сям’і і падыход да гэтых спраў бацькоў. Уздзеянне школы таксама важнае. Больш ліцэістаў лічыла б сябе беларусамі, калі б у школе больш прадметаў выкладалася па-беларуску. І наадварот, калі б у нашай школе не было беларускай мовы, яшчэ менш вучняў прызнавалася б да беларускасці, — гаворыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF