Ніва № 13 (2602), 26 сакавіка 2006 г.

Наш беларускі старшыня

Інтэрв’ю з Яўгенам ЯНЧУКОМ, старшынёю Клуба радных Беларуска-народнага выбарчага камітэта ў Радзе горада Гайнаўка, настаўнікам гісторыі Гайнаўскага белліцэя.

— Восенню гэтага года павінны адбыцца чарговыя самаўрадавыя выбары і жыхары Гайнаўкі пры дапамозе выбарчых бюлетэняў ацэняць дзейнасць паасобных радных. Якога прынцыпу ў сваёй працы трымаўся Клуб радных БНВК, каб не страціць даверу выбаршчыкаў і здабыць новых прыхільнікаў?

— Адзін радны мае малое ўздзеянне на працу рады. Важна, каб працаваць супольна. Радныя Беларускага клуба працавалі актыўна ў камісіях і на пасяджэннях рады. Мы былі адкрыты на прапановы жыхароў горада і арганізацый. Калі прыходзілі да нас людзі, мы з імі гаварылі і стараліся вырашаць разнародныя справы, якія краналі нашых жыхароў. Зацікаўленыя размовай кантактаваліся з намі ў памяшканні Беларускага форуму самакіравання ў РП.

— Выбаршчыкі заўсёды спадзяюцца, што новаабраныя заканадаўчыя і выканаўчыя ўлады палепшаць умовы жыцця ў горадзе. Што за апошні тэрмін удалося зрабіць у Гайнаўцы ў гэтай галіне?

— У апошнім скліканні рэалізаваных было многа інвестыцый. Быў перабудаваны і разбудаваны гарадскі амфітэатр. Збудавалі скейтпарк, дацяплілі і атынкавалі будынкі Комплексу школ н-р 1 і Дзіцячага садка ў квартале Міленіюм. Было мадэрнізаваных шмат дарог распаложаных у жылых кварталах і пасля было пакладзенае асфальтавае палатно. За апошні час пракладзена шмат каналізацыйных трубаў і зараз горад сканалізаваны ў 80 працэнтах. Нядаўна апошнія жылыя кварталы былі падключаны да вялікай цеплаэлектрастанцыі, якая зараз пастаўляе цяпло на ўвесь горад. Побач вялікіх інвестыцый (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF