Ніва № 13 (2602), 26 сакавіка 2006 г.

Галасаванне ў Маскве

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

У сталіцы Расіі для грамадзян Беларусі былі адчыненыя чатыры ўчасткі для галасавання — у Маскве, Калінінградзе, Краснадары і Пецярбургу. Пэўна, галоўным з іх быў участак у беларускім пасольстве ў Маскве. Менавіта туды, на вуліцу Марасейка,17 прыйшлі галасаваць беларусы, якія знаходзіліся ў гэты час у расійскай сталіцы ці пражываюць непадалёк ад яе. Падышоўшы да пасольства недзе а другой гадзіне дня, я быў уражаны натоўпам, які стаяў уздоўж муру пасольскага будынка аж да суседняга пятнаццатага дому. Як аказалася, гэта была чарга жадаючых прагаласаваць. Яна цягнулася метраў на трыццаць і людзі стаялі ў шэрагах па дзве-тры асобы. На маё пытанне ці прагаласаваць могуць толькі стала пражываючыя ў Расіі грамадзяне Беларусі, людзі адказалі, што галоўнае, каб пры сабе меўся беларускі пашпарт. Месца сталага пражывання значэння не мела, што ўжо паказвала на магчымасць узнікнення недакладнасцей пры падліку галасоў. Бо пры дзеючым інстытуце „датэрміновага галасавання”, які існуе ў беларускім выбарчым заканадаўстве, пры жаданні не цяжка прагаласаваць па месцы жыхарства ў Беларусі, а потым зрабіць тое ж самае, прыехаўшы ў Расію.

Па маіх візуальных ацэнках, сярэдні ўзрост прыйшоўшых галасаваць быў каля 25-28 гадоў. Гэта зразумела, бо сярод іх была вялікая колькасць студэнтаў, што вучацца ў маскоўскіх універсітэтах. Таксама было многа маладых жанчын нестудэнцкага ўзросту, якім, звычайна, на падобныя мерапрыемствы хадзіць нецікава. Былі і людзі сярэдняга веку. Стаўшы ў чаргу, я апынуўся побач з мужчынам з сынам-падлеткам і студэнтам, на правай руцэ якога была павязана сіняя павязка. Каб нехта ўголас выказваў падтрымку дзеючаму прэзідэнту чуваць не было. З размоў у чарзе запомніліся выказванні маладых хлопцаў аб тым, што больш за два тэрміны кіраваць шкодна, няхай, маўляў, іншыя пакіруюць. Побач стаяўшы мужчына з сынам казаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF