Ніва № 13 (2602), 26 сакавіка 2006 г.

Ёсць не толькі вера

Яўген ВАПА

Пішу гэтыя словы ў панядзелак, пасля гарачага выбарчага вечара ў Беларусі. І хаця Цэнтральная выбарчая камісія ўжо паспела вуснамі сваёй залатавуснай старшыні Лідзіі Ярмошынай апавясціць самую бліскучую перамогу свайго першага, то аднак пададзеныя ёю вынікі не ўвялі мяне ў змрочны адчай. Наадварот, тое, што цягам апошніх тыдняў прыйшлося мне назіраць у Беларусі, дае беларускаму народу надзею на свабоду, праўду і справядлівасць. Ненасытнасць Аляксандра Лукашэнкі на атрыманне як найбольшага выніку вывела яго і ягоных злодзеяў выбарчага выніку па-за межы звычайнай прыстойнасці. А за гэта раней ці пазней трэба будзе ім глянуць не толькі ў люстэрка, але і ў вочы незалежных судоў. Усе яны прайгралі ўжо не перад міжнароднай супольнасцю, але перад сваім народам. Беларуская грамадскасць, нягледзячы на рэпрэсіі, паказала, што хоча перамен і выгукнутыя ад сэрца і душы словы „ганьба” на Кастрычніцкай плошчы ў адрас рэжыму абазначаюць яго канец. І не паможа нават Ярмошына. Пры нагодзе асобы гэтай панечкі здзіўляе мяне „пануючы больш за дванаццаць гадоў на журналісцкіх салонах” (даўжэй за Лукашэнку!) у беларускай сталіцы карэспандэнт амаль усіх польскіх СМІ Валодзя Пац, які да гэтай пары хіба толькі ў рамках пратэсту не вывучыў прозвішча старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, паслядоўна называючы яе ў сваіх карэспандэнцыях Лідзіяй Ярмошын. Такім чынам можна сабе гэта тэарэтычна ўявіць, што Валодзя пакідае ёй адкрытыя дзверы ў Еўропу. Спасылаючыся на ягоныя карэспандэнцыі, еўрапейскія памежнікі спакойна могуць даць дазвол уезду Ярмошынай, а нейкую Ярмошын могуць турнуць з разяўленым ротам з мяжы і замарозіць яе банкаўскія замежныя рахункі.

На працягу ўсяго выбарчага фарсу штодзень даводзілася мне атрымоўваць весткі аб затрыманнях маіх знаёмых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF