Ніва № 13 (2602), 26 сакавіка 2006 г.

Салідарныя з Беларуссю

Раіна СТЭФАНЧУК

Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ўсю Польшчу захапіла хваля салідарнасці ў змаганні за свабоду, дэмакратыю і захоўванне правоў чалавека ў краіне кіраванай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У Польшчы: Гданьск, Кракаў, Торунь, Познань, Вроцлаў, Варшава, Беласток сваю салідарнасць і пратэст галоўным чынам выспеўвалі. Дні салідарнасці з Беларуссю поўным ходам пачаліся канцэртам у нядзелю — у Варшаве на Новым рынку, дакладна тыдзень да даты прэзідэнцкіх выбараў. Забароненыя беларускія і папулярныя польскія выканаўцы спявалі і ігралі польскія „бунтарскія” песні васьмідзесятых гадоў.

— Беларусь таксама мусіць перамагчы, — казала перад тэлекамерамі ў прамым эфіры акцёрка Іаанна Шчапкоўская, тая, што гады таму ў Польскім тэлебачанні абвясціла канец камунізму.

Ігралі, між іншым, „Н.Р.М.” з Лявонам Вольскім, а Аляксандр Кулінковіч з „Нейра-Дзюбеля” спяваў „Люблю свабоду, люблю свабоду і разумею”. На канец супольна адспявалі (м.інш. Кася Камоцкая і Юрка Асеннік) культавую польскую песню „Przezyj to sam”. Раней Анджэй Вайда пераконваў:

— Добра робіце. Там, дзе моладзь, там перамога. Я дажыў данясення намі свабоды і моманту, калі мы пераймаемся таксама свабодай іншых.

Хваляванне выклікала паяўленне на сцэне і выступленне студэнта Франка Вячоркі, былога вучня распушчанага ўладамі Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа ў Мінску, сына прабываючага ў арышце лідэра Беларускага народнага фронту і шэфа выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча Вінцука Вячоркі. Тысячы сабраных на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF